Гродзенскі "Нёман" сёння пазмагаецца за месца ў плэй-оф хакейнай Лігі чэмпіёнаў

4 сентября 2015

Для гэтага беларускаму клубу неабходна ў асноўны час абысці чэшскі "Віткавіцэ". Гульня пройдзе ў Остраве і пачнецца ў 18:30 па мінскім часе. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Акрамя "Нёмана" і "Віткавіцэ" ў групе выступае нямецкі "Мангейм". У 1/16 фіналу выйдуць дзве каманды з трох.