"Грыфоны" ўзялі рэванш у сваіх прынцыповых сапернікаў - каманды "Мядзведзь"

1 апреля 2018

Апошні дзень школьных канікул падарыў юным аматарам хакея і іх бацькам сапраўднае спартыўнае свята. Сёння на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" прайшлі вырашальныя матчы аматарскага хакейнага турніру сярод хлопцаў 2003-2004 гадоў нараджэння. Лепшыя з лепшых - і гэта зусім не пафас: зусім нядаўна яны змагаліся за “Залатую шайбу”, а зараз ізноў скрыжавалі клюшкі на лёдзе.

Самым захапляльным і эмацыйным стаў матч-рэванш: "Грыфоны" супраць каманды "Мядзведзь". Галоўная інтрыга была ў тым, ці здолеюць "Грыфоны" адплаціць за студзеньскае паражэнне ў фінале той самай "Залатой шайбы". Тады было ўсё: і галы, і бойкі на лёдзе, і, вядома ж, выбухі пачуццяў на трыбунах. І ў матчы-рэваншы юныя хакеісты паказалі сапраўдны мужчынскі характар.

У выніку "Грыфоны" ўзялі рэванш у сваіх прынцыповых сапернікаў, прычым узялі ўпэўнена. За хакейнымі баталіямі назіраў і Аляксандр Лукашэнка. Першым чынам як бацька. Бо малодшы сын Кіраўніка дзяржавы, як вядома, захапляецца хакеем і сёння таксама выйшаў на лёд у складзе "Грыфонаў". Прызёраў асабіста ўзнагароджваў і Прэзідэнт, і легенды нашай нацыянальнай каманды, сярод якіх Алег Антоненка і Андрэй Мезін! Фатаграфіі, эмоцыі і спартыўнае натхненне - усё гэта ўдзельнікі будуць успамінаць і пераглядаць яшчэ доўга. З "Чыжоўка-Арэны" атмасферны рэпартаж Паўла Капуцкага.

Атрымаць Кубак з рук Прэзідэнта. На малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" сёння прайшлі вырашальныя матчы аматарскага хакейнага турніру сярод хлопцаў 2003-2004 гадоў нараджэння. Святочная атмасфера, прыгожыя галы і сапраўдныя спартыўныя эмоцыі. Галоўная інтрыга - ці здолеюць "Грыфоны" ўзяць рэванш у каманды "Мядзведзь" за студзеньскае паражэнне ў фінале "Залатой шайбы"? Узялі, прычым упэўнена. У канцы прызёраў узнагароджваў Аляксандр Лукашэнка і легенды нашай нацыянальнай каманды, сярод якіх Алег Антоненка і Андрэй Мезін! З "Чыжоўка-Арэны" рэпартаж Паўла Капуцкага.

Сёмае студзеня, фінал самага масавага дзіцячага хакейнага турніру "Залатая шайба". Дзве сталічныя каманды - "Грыфоны" і "Мядзведзь" - сустрэліся на "Чыжоўка-Арэне". "Мядзведзь" выйгравае 4:3 і паднімае трафей над галавой.

У любым спорце - і прафесійным, і аматарскім - ёсць пераможца і пераможаны.

"Грыфоны" адправіліся трэніравацца. Вось Юлія Ласіцкая вядзе сына Ілью і яго сябра Марка Рудакоўскага на занятак у Палац спорту. Адзін прыйшоў у хакей у чатыры гады, іншы - у шэсць. Абодва мараць выступаць у КХЛ за мінскае "Дынама". А пакуль разлічваюць на рэванш у "Мядзведзя".

На гэтым тыдні ўсё там жа - на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" - чатыры лепшыя дружыны "Залатой шайбы" сышліся ў турніры "Алімпійскія надзеі". Кожная гуляе з кожнай. Каб вынік быў максімальна справядлівы. Сёння ў апошні дзень спаборніцтваў "Алімп" з Брэсцкай вобласці абгульвае "Міраж" з Магілёўскага раёна 6:3.

І адметнасць праграмы - сустрэча "Грыфонаў" і "Мядзведзя". Адны мараць даказаць невыпадковасць студзеньскай вікторыі, іншыя - што яны таксама моцныя і здольныя перамагаць. За паядынкам з трыбун захоплена назірае Аляксандр Лукашэнка. Дзіцяча-юнацкі спорт - гэта не толькі надзея на будучыню. Здароўе нацыі, беларуская ідэалогія.

У выніку "Грыфоны" ўпэўнена выйграваюць "Мядзведзя" 7:2. Мікалай Лукашэнка - лепшы бамбардзір усяго турніру. Сем шайбаў, пяць дзейсных перадач. У суме 12 ачкоў.

Дзве шайбы "Мядзведзь" закінуў у канцоўцы. Як гэта часта бывае ў прафесійным хакеі, калі адна з каманд ужо безнадзейна прайгравае, пачынаецца бойка, каб не саступіць хоць бы ў гэтым. Хлопцы і тут былі вялікімі хакеістамі, хоць, па сутнасці, аматары. Толькі мараць пра запрашэнне ў прафкаманду.

Андрэй Мезін удзельнічаў у цырымоніі ўзнагароджання. Гэтак жа, як і іншыя легенды нашага хакея: Алег Антоненка, Сяргей Стась і Андрэй Міхалёў. А галоўную ўзнагароду "Грыфонам" уручаў Прэзідэнт. Пасля чаго Мікалай Лукашэнка адправіўся з Кубкам на круг пашаны.

Прэзідэнт асабіста цісне руку кожнаму пераможцу. А ў канцы робіць групавое фота, прычым не толькі з трыумфатарамі. Моманты застануцца ў памяці хлопцаў назаўжды. Незалежна ад далейшых поспехаў у хакеі. А яшчэ Прэзідэнт дзякуе трэнерам і бацькам. Пераможцамі "Алімпійскіх надзей" можна назваць любога з гульцоў чатырох дружын-удзельніц. Па-першае, яны ўсе прайшлі сур'ёзны адбор з сотняў каманд. Па-другое, здароўе, загартаванае на лядовых пляцоўках, застанецца з імі ў дарослым жыцці.