"Грыфоны" перамаглі ў фінале "Залатой шайбы"

13 марта 2017

Каманда "Грыфоны" Цэнтральнага раёна Мінска перамагае ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным матчы сярод хакеістаў малодшай узроставай групы "Грыфоны", у складзе якіх выступае малодшы сын Прэзідэнта Мікалай Лукашэнка, абгульваюць каманду "Мядзведзь", якая прадстаўляе сталічны Маскоўскі раён - 6:2. Адзначым, "Залатая шайба" сёлета пашырыла сваю геаграфію - у турніры прымалі ўдзел хакеісты з Кобрына. Сёння на Лядовай арэне Оршы пачынаюцца фіналы сярод хакеістаў старэйшай узроставай групы.