Галоўны трэнер БАТЭ пракаментаваў мінімальную перамогу над "Смалявічамі"

2 апреля 2018

На старце першынства галоўнае - набіраць ачкі. Так галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб пракаментаваў мінімальную перамогу над "Смалявічамі" 1:0. Дзмітрый Бага аформіў адзіны мяч у першым тайме.

У першым туры перамогі святкавалі ўсяго тры каманды. Апроч барысаўчан гэта "Дынама-Мінск" і магілёўскі "Днепр".