Футбольны клуб Мінск выйшаў у раўнд плэй-оф Лігі Еўропы

9 августа 2013

У 3 кваліфікацыйным раўндзе гараджане па пенальці перайгралі шатландскі Сэнт-Джонстан. У гульнявы час абодва сапернікі выйгралі адзін у аднаго ў гасцях з лікам 1:0.

А мінскае Дынама развіталася з еўракубкам. У Трабзоне мінчанам атрымалася згуляць унічыю з мясцовым Трабзанспорам, але вынік сустрэчы вырашыла дамашняе паражэнне ад туркаў 0:1.