Футбольная зборная Беларусі пачынае адбор да чэмпіянату свету - 2018

6 сентября 2016

Зборная Беларусі па футболе пачынае свой шлях на адборачным этапе да чэмпіянату свету - 2018.

Нашы спартсмены пазмагаюцца з фіналістамі апошняга еўрапейскага першынства - французамі. Супрацьстаяць камандзе Аляксандра Хацкевіча будуць Рафаэль Варан, Аліўе Жыру, Антуан Грызман. А вось за нашу зборную не выступіць Ігар Шытаў (у яго траўма), а замест Ягора Філіпенкі выкліканы Яўген Клапоцкі.

Пачатак матча ў 21:45. Білетаў на матч у "Барысаў-Арэне" не засталося яшчэ напярэдадні. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". А для зручнасці фанатаў будзе пушчаная дадатковая электрычка з Барысава ў Мінск пасля гульні.