Футбалісты Дынама рыхтуюцца да матча супраць італьянскай Фіярэнтыны

2 октября 2014

Футбалісты мінскага Дынама рыхтуюцца да матча другога тура групавога раўнда Лігі Еўропы супраць італьянскай Фіярэнтыны. Футбольнае поле Барысаў-Арэны на гэтым тыдні прыме чарговы матч высокага ўзроўню. У аўторак гэты стадыён стаў шчаслівым для БАТЭ, які абгуляў іспанскі Атлетык. Сёння стартавы свісток у матчы Дынама - Фіярэнтына прагучыць у 20 гадзін. Прамы эфір з Барысава на тэлеканале Беларусь 2. Праз выдаленне ў папярэдняй гульне сустрэчу супраць італьянцаў прапусціць Сімовіч. Траўмы ў Паліцевіча і Удоджы.