Футбол. Ліга чэмпіёнаў УЕФА. 1/8 фіналу на "Беларусь 5" і "Беларусь 2"

7 марта 2017

Месут Азіль не дапаможа "Арсеналу" ў матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць "Баварыі". Паўабаронца яшчэ не аднавіўся пасля хваробы, з-за якой прапусціў суботні паядынак Прэм'ер-лігі супраць "Ліверпуля". У першай гульні каманда Венгера ў Мюнхене саступіла 1:5. Прамая трансляцыя з Лондана сёння на "Беларусь 5" у 21:30.

Паралельна на "Беларусь 2" сустрэча "Напалі" - "Рэал". У першым паядынку іспанскі клуб перамог 3:1.