Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 3-ці тур. "Дынама-Мінск" прымае "Слуцк"

4 апреля 2021

Амбіцыйнае мінскае "Дынама" ў трэцім туры чэмпіянату Беларусі рыхтуецца прыняць "Слуцк". Сталічныя пасля дзвюх гульняў з чатырма баламі ідуць у першай палове табліцы і ў выпадку поспеху ў супрацьстаянні з "цукарнікамі" змогуць дагнаць другую і трэцюю каманды - "Дынама-Брэст" і БАТЭ. Пакуль бела-блакітныя, дарэчы, нават не прапускалі. Ці ўдасца падоўжыць гэтую паспяховую серыю - убачым з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Стартавы свісток на сталічным стадыёне "Дынама" прагучыць а 14-й гадзіне.