Еўрапейская рэгата на Заслаўскім канале

24 мая 2013

Адзін з самых медалеёмістых алімпійскіх відаў спорту -  акадэмічнае веславанне - доўгі час выязджаў на плячах адной Кацярыны Карстэн. І гэта нягледзячы на тое, што з вадой у краіне праблем няма, ды і спецыялізаваных будынкаў звышдастаткова. Два гады таму была здадзена ў эксплуатацыю база ў Заслаўі, якая ў гэтыя выхадныя прыме юніёрскі чэмпіянат Еўропы.


Наш спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў ацаніў ступень гатоўнасці збудавання  да рэгаты і пацікавіўся, калі акадэмікі пачнуць прыносіць алімпійскія медалі. Рабочы дзень дырэктара, як і многіх, хто працуе  гэтымі днямі ў Заслаўі, пачынаецца завідна: юніёрскі чэмпіянат Еўропы для яго стартаваў некалькі месяцаў таму. Сяргей Хмялькоў паказвае базу, успамінае, што ўдалося зрабіць за два гады, і рэзюмуе. Тут ёсць усё для трэніровак і спаборніцтваў, працягвае дырэктар: вада, элінгі, інтэрнат для сваёй каманды. 250 спартсменаў  ва ўзросце да 18 гадоў прыехалі ў Беларусь з 27 краін  Еўропы, каб, як гавораць яны самі, паганяцца на вадзе і разыграць медалі. Першае знаёмства з каналам і інфраструктурай выклікала толькі станоўчыя эмоцыі. Пры праектаванні ўлічылі  нават ружу вятроў,  прыдумалі, як змагацца з рознай расліннасцю, якая, разрастаючыся ў цёплы час года, перашкаджае спартсменам. Зацікавіць суразмоўніка і растлумачыць, чаму веславанне  ледзь не лепшы від спорту з усіх наяўных, у дзяржтрэнера Аляксандра Кашкалды атрымліваецца сходу. Не ўводзіць у ступар дзяржтрэнера і нязручнае пытанне пра адсутнасць медалёў. Былі Карстэн, Бічак і Гелах… і ўсё. Калі ўжо падцягнецца моладзь? Яна падрастае, адказвае спецыяліст.
У Заслаўі прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця рэгаты. Ужо заўтра тут пачнуцца папярэднія заезды, фіналы запланаваныя на нядзелю. Трэнеры пытанне наконт медальных задач на турнір акуратна абмінулі, заявіўшы толькі: сорамна за сваіх не будзе.