Экіпаж беларуса Сяргея Вязовіча перакуліўся за 200 метраў да фінішу

9 января 2019

Форс-мажор здарыўся на другім этапе ралі рэйду "Дакар" з экіпажам беларуса Сяргея Вязовіча. На дапамогу падаспеў грузавік Сяргея Вішнеўскага. Сярэбраны прызёр мінулага "Дакара" ў выніку фінішаваў 11-ым, а ў агульным заліку размясціўся на 12-ай пазіцыі - паміж Аляксеем Вішнеўскім і Аляксандрам Васілеўскім.