Экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў 8 месца на чацвёртым этапе ралі-рэйду "Шаўковы шлях"

12 июля 2017

Ён адстаў ад пераможца - чэшскага гоншчыка Марціна Каломы - на 23 хвіліны і 42 секунды. Каманда Аляксея Вішнеўскага фінішыравала на 12-ым радку, экіпаж Сяргея Вязавіча - 14-ы.

Адзначым, МАЗ Вязавіча ўляцеў у глыбокі яр. Машына легла на бок і праляжала больш як дзве гадзіны, пакуль не падаспеў экіпаж пад кіраваннем Вішнеўскага. Ён і дапамог выцягнуць грузавік.