Кацярына Галкіна - другая на трэцім этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы

26 марта 2017

Беларуская прыгажосць у Францыі. Кацярына Галкіна становіцца другой на трэцім этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які праходзіў у французскім Ц’е. У шматбор'і беларуская грацыя прапускае наперад толькі расіянку Дзіну Аверыну.