Ягор Герасімаў падвоіў перавагу беларусаў над ірландцамі

7 марта 2015

Ягор Герасімаў падвоіў перавагу беларусаў над ірландцамі ў матчы першага раўнда 2-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса. Беларус апынуўся мацнейшым за Дэніэля Глэнсі - 6:2, 6:3, 6:3. Такім чынам, пасля першага дня супрацьстаяння наша зборная вядзе 2:0. Сёння ў 17:00 парная сустрэча Аляксандр Буры і Сяргей Бетаў могуць вырашыць зыход дуэлі ў матчы з Джэймсам Класкі і Дэвідам Охарай.