Двайную перамогу святкуюць "Грыфоны"

4 марта 2016

Услед за камандай з Цэнтральнага раёна Мінска, якая прадстаўляе малодшую ўзроставую групу, пераможцам гарадскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" сталі і прадстаўнікі старэйшай групы.

У фінале "Грыфоны" з лікам 3:2 перайгралі "Мядзведзяў" з Маскоўскага раёна. Бронза турніру дасталася камандзе Партызанскага раёна. Лепшым варатаром турніру быў прызнаны вартавы варот "Грыфонаў" Данііл Баскаў. Лепшым абаронцам стаў Данііл Пазнякоў з "Мядзведзяў", Ягор Зяневіч, які прадстаўляе Фрунзенскі раён, атрымаў прыз лепшага форварда. Уладзіслаў Мацюхевіч з "Партызана" набраў больш за ўсіх балаў па сістэме гол плюс пас.

У рэспубліканскі фінал ад горада Мінска выйшлі абодва фіналісты ў двух узростах. Перамогу ў малодшай узроставай групе каманды разыграюць з 14 па 17 сакавіка на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Фінал у старэйшай групе пройдзе з 21 па 24 сакавіка ў Пружанах.