Палац спорту "Уручча" сёння прыме фінал жаночага Кубка па гандболе

18 мая 2018

Ці зможа каманда "БНТУ-БелАЗ" дадаць да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі Кубак краіны? Сёння сталічны Палац спорту "Уручча" прыме фінал жаночага Кубка па гандболе, дзе сталічны калектыў сустрэнецца з "Гомелем". Дарэчы, у мінулым сезоне абодва нацыянальныя трафеі заваявалі паўднёўкі. Ці атрымаецца сёлета зрабіць дабл у клуба "БНТУ-БелАЗ", даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 18:55.