Два сярэбраныя медалі ў беларускіх барцоў на моладзевым чэмпіянаце свету ў Быдгашчы

27 ноября 2017

Два сярэбраныя медалі выйгралі беларускія барцы на моладзевым чэмпіянаце свету, які прайшоў у Быдгашчы. Другое месца заняў барэц вольнага стылю Дзяніс Храмянкоў у вагавой катэгорыі да 97 кілаграмаў, а таксама Ірына Курачкіна ў вазе да 55 кілаграмаў. 6 спартсменаў занялі пятыя месцы.