Два матчы 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе сёння ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5"

18 апреля 2018

БАТЭ - "Нёман", "Дынама-Брэст" - "Днепр". Сёння пройдуць два матчы 1/2 фіналу Кубка краіны па футболе. "Жоўта-сінія" на "Барысаў-Арэне" прымуць гродзенскі клуб. Пачатак гэтай сустрэчы ў 18:45. Следам у 20:45 брэсцкае "Дынама" дома згуляе з "Дняпром". Абедзве гульні ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Сустрэчы ў адказ пройдуць 2 мая.