Два мас-старты ў Хахфільцэне. Хварэем за нашых на "Беларусь 5"

19 февраля 2017

Два мас-старты ў Хахфільцэне. Заключны дзень на чэмпіянаце свету па біятлоне. Хварэем за нашых дзяўчат на "Беларусь 5".

Увага беларусаў сёння будзе прыкавана да аўстрыйскага Хахфільцэна. У заключны дзень на чэмпіянаце свету па біятлоне пройдуць два мас-старты. За нашу жаночую каманду выступяць Дар'я Домрачава (нагадаю, яна выйграла серабро ў гонцы праследавання, пакуль гэта адзіны медаль каманды) і Надзея Скардзіна. Прамая трансляцыя пачнецца ў 13:20 на "Беларусь 5". Мужчынская гонка, якая пройдзе без удзелу беларусаў, стартуе ў 16:35.