Для ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне зарэгістраваліся ўжо больш як 15 тысяч бягуноў з 40 краін свету

21 августа 2018

І гэта рэкорд. Сёлетні забег будзе яшчэ і дабрачынны - у дапамогу дзецям, якія маюць патрэбу.

Вадзім Дзевятоўскі, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі:

"Я вельмі рады, што Мінскі паўмарафон становіцца дабрачыннай пляцоўкай, у прынцыпе, гэта сусветны вопыт. Вялікія мерапрыемствы, у тым ліку спартыўныя, прыцягваюць увагу да праблем".

Дабрачынны забег ужо падтрымалі вядомыя беларусы - Надзея Скардзіна, Вольга Мазуронак, Дзмітрый Дзюбін.