Дзінара Алімбекава заняла 4 месца ў спрынце на 6-м этапе Кубка свету па біятлоне

12 января 2022

Дзінара Алімбекава фінішавала з чацвёртым часам па выніках спрынту на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу. І гэта ўжо шостая "драўляная" медаль беларускі ў бягучым сезоне. Алімбекава без промахаў закрыла 2 мішэні і саступіла пераможцы Эльвіры Эберг 30,2 секунды. Алена Кручынкіна - 13-я, Ганна Сола - 36-я, Ірына Лешчанка - 54-я, Аліна Пільчук - 64-я, а Ірына Кручынкіна - 67-я.