"Дынама" (Мінск) - "Чэрна мора" 4:0

23 июля 2015

Прыемныя навіны з футбольных палёў. Услед за БАТЭ, які выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, па суме двух матчаў абгуляўшы ірландскі "Дандалк", аналагічнага поспеху дабілася і мінскае "Дынама" толькі ў Лізе Еўропы. Сёння самы легендарны беларускі клуб прымаў дома балгарскі "Чэрна мора" і перамог - 4:0.

А гэта ўжо Аўстрыя, прамое ўключэнне з горада Клатэнфурт. Тут на 32-тысячнай арэне за пуцёўку ў 3-і раўнд Лігі Еўропы з "Вольфсбергам" б'ецца салігорскі "Шахцёр". Дыспазіцыя простая, патрэбна толькі перамога, бо тыдзень таму жоўта-чорныя мінімальна прайгралі дома, 0:1. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".