Дар'я Домрачава сёння можа ўзначаліць агульны залік Кубка свету па біятлоне

7 февраля 2015

Для гэтага ёй неабходна выйграць спрынтарскую гонку і чакаць, што галоўная саперніца Макарайнен не патрапіць у ачковую зону. Этап кубка свету ў Чэхіі працягнецца самай імклівай гонкай праграмы, якая пачнецца ў 14:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2". А ў 17:25 балельшчыкам прапаноўваецца мужчынскі спрынт.