ЧМ па хакеі сёння прадоўжыцца чатырма паядынкамі. Глядзіце на "Беларусь 2" і "Беларусь 5"

14 мая 2018

Чэмпіянат свету па хакеі сёння прадоўжыцца чатырма паядынкамі. Іх у прамым эфіры пакажуць тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5". У 17:10 пачнецца матч Расія-Славакія. Паралельна - сустрэча за права застацца ў элітным дывізіёне паміж камандамі Паўднёвай Карэі і Нарвегіі. У вячэрняй праграме - бітва чэхаў і аўстрыйцаў, а таксама зборных Канады і Латвіі.