Чэмпіянат свету па футболе ў Расіі ўвайшоў у гісторыю як лепшы за ўвесь час правядзення гэтых сусветных першынстваў

16 июля 2018

Матчы турніру на стадыёнах наведалі больш за тры мільёны чалавек. Свята і сёння працягваецца ва ўсіх 11 гарадах, якія прымалі мундыяль.

Галоўная футбольная інтрыга чатырохгоддзя вырашылася напярэдадні на маскоўскім стадыёне "Лужнікі". Зборная Францыі, перамогшы Харватыю, другі раз у сваёй гісторыі пасля 20-гадовага перапынку стала чэмпіёнам свету. Найлепшым гульцом турніру прызнаны Лука Модрыч - паўабаронца зборнай Харватыі, а найлепшым маладым гульцом - форвард зборнай Францыі 19-гадовы Кіліян Мбапе.