Праз месяц у Мінску пройдзе паўфінал Сусветнай групы Кубка Федэрацыі Беларусь - Швейцарыя

23 марта 2017

Роўна праз месяц у Мінску пройдзе паўфінал Сусветнай групы Кубка Федэрацыі Беларусь - Швейцарыя. Нашы тэнісісткі ўпершыню будуць змагацца за выхад у фінал неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод жаночых каманд. У рэйтынгу зборных Беларусь ідзе пятой, саступае адну пазіцыю суперніцам. Аднак радуе, што нашы дзяўчаты зараз знаходзяцца ў выдатнай фізічнай форме. Так, лідар зборнай Аляксандра Сасновіч мінулай ноччу выйшла ў другі круг турніру катэгорыі Прэм'ер "Маямі Опен".

Беларуска, якая займае 120-ы радок сусветнага рэйтынгу, абгуляла 44-ю ракетку свету Алізэ Карнэ з Францыі ў трох сэтах - 6:4, 1:6, 6:4. Суперніца Сасновіч па 1/32 турніру - брытанка Ёхана Конта - 11-ы радок сусветнага рэйтынгу. На кортах тэнісісткі раней не сустракаліся. Нагадаем, дзеючая пераможца турніру - Вікторыя Азаранка.