Чэмпіянат краіны па футболе ў прамым эфіры на "Беларусь 5"

20 июля 2018

Чэмпіянат краіны па футболе ў прамым эфіры беларускага спартыўнага канала. Сёння двума матчамі стартуе 17-ы тур. У 18:40 трансляцыя з Гродна, дзе "Нёман" прыме "Слуцк". А ў 20:40 - сігнал з Барысава. Лідар сезона перад стартам у Лізе чэмпіёнаў адпрацуе ўзаемадзеянні ў гульні з футбольным клубам "Мінск".