Чэмпіянат свету па футболе. Расклад трансляцый на 28 чэрвеня 2018

28 июня 2018

Бразілія ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе згуляе з Мексікай. А Швейцарыя пазмагаецца супраць зборнай Швецыі. Гэта стала вядома напярэдадні позна ўвечары пасля перамогі "пентакампеонаў" над Сербіяй 2:0 і нічыёй у паядынку Коста-Рыка - Швейцарыя - 2:2. Бразільцы крочаць далей з першага месца групы Е, альпійцы тут другія.

Сёння групавы этап мундыялю завершаць чатыры гульні ў квартэце Н. Сенегал пазмагаецца з Калумбіяй. Афрыканцаў для выхаду ў 1/8 фіналу задаволіць і нічыя, уласна, як і Японію, якая сустрэнецца з Польшчай. Абедзве гульні пройдуць паралельна - расклад прамых трансляцый на вашым экране. А ў 20:50 на тэлеканале "Беларусь 2" - бітва Англіі і Бельгіі. Яшчэ адзін паядынак гэтага квартэта Туніс - Панама нічога не вырашае, таму "Беларусь 5" пакажа матч у запісы заўтра раніцай.

Замест футбола ў прамым эфіры спартыўнага канала сёння ў 22:00 вас чакае баскетбольнае супрацьстаянне ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету - 2019. Зборная Беларусі ў гасцях згуляе супраць Чарнагорыі. Для захавання шанцу выхаду на планетарны форум дружыне Аляксандра Круцікава трэба перамагаць.