Чэмпіянат Еўропы па гандболе: беларусы саступілі немцам

17 января 2020
Няўдала выступілі нашы гандбалісты. Зборная Беларусі напярэдадні ўвечар саступіла Германіі на другім групавым этапе чэмпіянату Еўропы. Не заладзілася са старту сустрэчы, калі немцы, па сутнасці, і зрабілі розніцу ў ліку, які пратрымаўся  да фінальнай сірэны. Як і ў матчы з Харватыяй, быў зафіксаваны лік 23:31 не на карысць беларусаў. Такім чынам  у табліцы асноўнага раўнда ў нашай каманды два паражэнні пасля дзвюх  сустрэч і 6-е месца. Наступны матч у суботу. Сапернік - зборная Чэхіі. Лідзіруюць у групе Харватыя і Іспанія. У іх па дзве перамогі. Гэтыя каманды - галоўныя прэтэндэнты на паўфінал ад нашага пула.