Чэмпіянат Еўропы па барацьбе. Дзень чацвёрты

13 февраля 2020
Беларускія спартсмены працягваюць змагацца за ўзнагароды чэмпіянату Еўропы па барацьбе, які праходзіць у Рыме. Нагадаем, учора Аляксандр Лявончык сярод атлетаў да 67 кілаграмаў у вельмі напружаным паядынку саступіў саперніку. У вазе да 82 кілаграмаў у бронзавай сутычцы не змог дамагчыся поспеху і Станіслаў Шафаранка. Нагадаем, у скарбонцы зборнай Беларусі ёсць золата, якое заваяваў Максім Нягода.

У вырашальныя паядынкі ўступаюць прадстаўніцы прыгожага полу. Учора ў паўфінал у вагавой катэгорыі да 50 кілаграмаў выйшла Ксенія Станкевіч. А наша знакамітая спартсменка Васіліса Марзалюк будзе змагацца за фінальную сутычку з расіянкай Кацярынай Букінай. "Беларусь 5" пачне трансляцыю з Рыма ў 22 гадзіны.