Зборная Беларусі па баскетболе згуляе з камандамі Бельгіі, Даніі і Македоніі

4 февраля 2014

У барацьбе за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы - 2015 зборная Беларусі па баскетболе ў другім кваліфікацыйным раўндзе згуляе з камандамі Бельгіі, Даніі і Македоніі. Гэта вынікі жараб'ёўкі, якая прайшла ўчора ў Барселоне. Адборачныя матчы пройдуць у другой палове жніўня. А на Еўра-2015 патрапяць пераможцы сямі кваліфікацыйных груп і шэсць лепшых каманд, якія занялі другія месцы.