Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова згуляў унічыю са шведскім "Крысціянстадам"

1 декабря 2016

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў дзявятым туры Лігі чэмпіёнаў згуляў унічыю са шведскім "Крысціянстадам" 29:29. Гэта трэцяя запар нічыя брэстаўчан на турніры. Зараз у актыве "мяшкоўцаў" 9 балаў і пятае месцы ў групе В. Брэстаўчане ў Лізе чэмпіёнаў сёлета правялі апошні матч. Гульні групавой стадыі турніру адновяцца ў лютым 2017.