Барысаўскі БАТЭ сёння ў першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе супраць "Астаны"

22 августа 2019

У Казахстан наша каманда вылецела напярэдадні раніцай і ўжо вечарам пасля адпачынку правяла першую трэніроўку.  Адзначым, матч пройдзе на сінтэтычным пакрыцці.  Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на "Беларусь 5" у 17:00.  Паядынак у адказ пройдзе на "Барысаў-Арэне"   29 жніўня.  Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў групавы этап Лігі Еўропы.