Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе з лонданскім "Арсеналам"

7 декабря 2017

Услед за футбольнай Лігай чэмпіёнаў сёння вызначацца ўсе ўдзельнікі плэй-оф другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы. Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе з лонданскім "Арсеналам". Матч апошняга тура групавога раўнда Лігі Еўропы пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры ў 23:05. Нагадаем, у беларусаў застаюцца шанцы выйсці ў вясновую стадыю плэй-оф. Але патрэбна перамога і нічыйны вынік у паралельным паядынку - "Црвена Звезда" - "Кёльн".