Барацьба. Беларусы заваявалі яшчэ тры ліцэнзіі ў Токіа

19 марта 2021
Яшчэ тры ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа заваявалі беларускія барцы. На кваліфікацыйным турніры ў Будапешце ў першы спаборніцкі дзень пуцёўку ў Японію заваявалі прадстаўнікі вольнага стылю Алі Шабанаў, Аляксандр Гуштын  і Дзяніс Храмянкоў, выйдучы ў фінал сваіх вагавых катэгорый. У еўрапейскай кваліфікацыі будуць разыграны таксама ліцэнзіі ў грэка-рымскай барацьбе. Беларусь прадставяць Даураў Саслан, Лявончык Аляксандр, Сасуноўскі Віктар, Грабовік Аляксандр, Чугашвілі Георгій.

У жаночай барацьбе за магчымасць выступіць на Алімпіядзе паспрачаюцца Наталля Варакіна, Ванеса Каладзінская, Марыя Мамашук, Ганна Садчанка і Васіліса Марзалюк. 

Адабрацца на Алімпіяду будзе магчымасць і ў маі на выніковым сусветным адборачным турніры, які пройдзе ў Сафіі.