Вялікі веласпорт вяртаецца на вуліцы сталіцы

6 июля 2017

Заўтра ў горадзе пачнуцца міжнародныя шасэйныя велагонкі «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска». Спаборніцтвы праходзяць трэці год запар. Сёлета ўпершыню зоны старту і фінішу размесцяцца ў адным месцы - на праспекце Пераможцаў ля Палаца спорту.

За званне чэмпіёнаў пазмагаюцца прадстаўнікі дваццаці каманд з розных краін. «Кубак Мінска» пачнецца заўтра з 11-ці гадзін. Гоншчыкаў чакаюць 176 кіламетраў дыстанцыі па маршруце праспект Пераможцаў - Мінскае мора. Ну а «Гран-пры Мінска» стартуе ў суботу каля 14-ці гадзін. Спартсмены пераадолеюць 145 кіламетраў.

Маштабная забаўная праграма чакае і гледачоў велагонкі. У суботу самыя прыгожыя веласіпедысткі сталіцы пазмагаюцца за званне «Веламіс-2017».