Вялікі вечар для аматараў футбола

17 сентября 2014

Сёння пачынаецца сезон для беларускіх клубаў - БАТЭ і Дынама - у самых прэстыжных турнірах Еўропы. Прыхільнікі БАТЭ адлічваюць хвіліны да старту каманды ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Першы матч барысаўчане праводзяць на выездзе. У саперніках Порту або як яшчэ называюць партугальскую каманду - драконы. Чаму Порту цалкам апраўдвае сваю мянушку і ці ёсць шанц у беларусаў перамагчы саперніка на яго тэрыторыі. Сюжэт Паўла Капуцкага.


Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі ў аэрапорт заходзіць у выдатным настроі. Выйшаўшы ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўчане галоўную задачу на сезон, па сутнасці, выканалі. Зараз трэба гуляць за прэстыж.


У логавішча драконаў барысаўчане адправіліся за дзень да матча. Адлегласць ад Мінска да Порту, гэта больш за тры тысячы кіламетраў, пераадольвалася, зразумела, на самалёце. У еўракубкавай гісторыі БАТЭ гэта падарожжа адно з самых далёкіх.


Акрамя Порту ў саперніках па групе ў БАТЭ іспанскі Атлетык і ўкраінскі Шахцёр. Але менавіта партугальцы - фаварыты квартэта. Драконы двойчы выйгравалі Лігу чэмпіёнаў. Апошні раз дзесяць гадоў таму.


Хулен Лапетэгі, галоўны трэнер ФК Порту (Партугалія): Гэта групавы этап Лігі чэмпіёнаў, тут лёгкіх гульняў не бывае. БАТЭ вельмі моцны, ды і група ў нас сур'ёзная. Трэба будзе вельмі добра рыхтавацца да кожнага матча.


Бюджэт Порту у дзесяць разоў большы, чым у БАТЭ. Па гэтым паказчыку цягацца з партугальцамі беларусы не ў стане. Пераможца сённяшняга матча атрымае мільён еўра прызавых. За нічыю кожнай з каманд паложана па 500 тысяч у еўрапейскай валюце. Напярэдадні барысаўчане правялі перадгульнявую трэніроўку на Драгау - хатнім стадыёне Порту, які змяшчае больш за 50 тысяч гледачоў.


Футбалісты мінскага Дынама рыхтуюцца да дэбюту ў Лізе Еўропы. Сёння раніцай каманда паляцела ў Грэцыю. У Салоніках мінчане згуляюць з грэчаскім ПАОКам. Фанаты там адрозніваюцца буяным норавам і абяцаюць беларусам гарачы прыём, але камандзе, скіраванай на выхад з групы, гэта не перашкода.


Уладзімір Журавель, галоўны трэнер ФК Дынама-Мінск: Гуляць з задавальненнем не атрымаецца. Мы заўсёды ставім задачу сабе выйграць. Гэта ўжо не раўнд на выбыванне, гульня за ачкі. Чакаць гульні ў адказ не варта. Ачкі ўжо трэба набіраць заўтра.


Прамая трансляцыя матча ПАОК - Дынама заўтра на Беларусь 2 у 22:00.