Вялікае свята на абноўленым стадыёне "Дынама" працягваецца

22 июня 2018

Эстафету ў футбольнай сустрэчы падхоплівае лёгкая атлетыка. Балельшчыкаў чакае матчавая сустрэча паміж зборнымі Беларусі, Балканскіх краін, Прыбалтыкі і Украіны. На правах гаспадароў барацьбу за перамогу павядуць зоркі і рэкардсмены беларускай лёгкай атлетыкі Аліна Талай, Таццяна Халадовіч, Дзмітрый Набокаў. Балельшчыкі змогуць убачыць вяртанне легендарнага Івана Ціхана, які выйдзе ў сектар упершыню пасля алімпіяды ў Рыа. Матчавая сустрэча пачнецца ў 18:30. Яе ў запісе пакажа "Беларусь 5" у 23:25.