Вялікія мас-старты адбудуцца ў фінале другога этапа Кубка Расіі па біятлоне

3 декабря 2023

Вялікімі мас-стартамі сёння завяршаецца другі этап Кубка Расіі па біятлоне. Спаборніцтвы, нагадаем, прымае Ханты-Мансійск. Гэтымі хвілінамі на дыстанцыю 15 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі пайшлі мужчыны, у тым ліку і капітан беларускай зборнай, сярэбраны прызёр Алімпіяды Антон Смольскі. Прамую трансляцыю гонкі вядзе тэлеканал "Беларусь 5", а ў 11:30 аналагічная дысцыпліна ў жанчын. Адзін з фаварытаў мас-старту - наша Ганна Сола. Не прапусціце прамыя эфіры на спартыўным канале!