Больш за сотню школьнікаў - аматараў біятлона з усёй краіны праз тыдзень - апынуцца у Раўбічах

2 февраля 2019

Перамогам нашых прафесійных спартсменаў радуюцца і юныя аматары. Бо для іх гэта навочны прыклад, калі ўпортасць і майстэрства прыводзяць да заслужаных медалёў. Менавіта гэтыя якасці трэба будзе прадэманстраваць і фіналістам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер". Больш за сотню школьнікаў - аматараў біятлона з усёй краіны праз тыдзень апынуцца на адной з лепшых лыжных трас Еўропы - у Раўбічах. У наступныя выхадныя - кульмінацыя турніру на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Зараз ідуць трэніровачныя зборы - практычна па алімпійскім раскладзе. Юныя ўдзельнікі вялікіх гонак стануць першаадкрывальнікамі насычанага біятлоннага месяца. Бо ўжо 18 лютага лыжны шлях "Снежнага снайпера" будуць паўтараць лепшыя біятланісты Еўропы. Аб тым, як дзіцячыя мары знаходзяць рэальныя рысы, сюжэт Яна Пашкевіча.

Пакуль гэтая траса пустуе, але гэта толькі зацішша перад вялікім спартыўным штормам.

Набірае лыжны ход перад вялікім стартам зборная самых нястрымных школьнікаў на заснежанай трасе ў Плешчаніцах.

Спартыўны апгрэйд тут праходзяць не толькі дзеці, але і навучэнцы мясцовай школы алімпійскага рэзерву - на некалькі дзён пераўвасобіліся ў настаўнікаў для пачаткоўцаў.

Снежныя віражы гэтай лясной трасы стануць трэніровачным палігонам для школьнікаў - жыць будуць па алімпійскім раскладзе: штодзённыя трэніроўкі і строгі распарадак дня.

Ёсць сярод школьнікаў і ветэраны "Снежнага снайпера" - жаданне стаць лепшымі з часам разгараецца ўсё больш моцна. Для шматлікіх тут лыжныя трасы зліліся і з жыццёвымі шляхамі.

Знаёмых сустрэла і наша здымачная група. Сярод удзельнікаў адразу заўважаем срэбную ўдзельніцу леташніх стартаў Крысціну Кудзелку.

У трэнерскім жа штабе каманды - настаўнікі фізкультуры школ вобласці.

Усачыць за самымі хуткімі лыжнікамі будуць імкнуцца і прафесійныя настаўнікі - выкладчыкі Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву. І такі спартыўны кастынг будзе вельмі напружаным - саступаць не мае намеру ніхто. Кожны імкнецца здзейсніць сваю мару.

А ўжо з панядзелка ўсе юныя біятланісты краіны збяруцца ў Раўбічах. Хтосьці з іх з трапятаннем выпрабуе прафесійную трасу ўпершыню, іншыя з захапленнем адчуюць яе зноў. Але для кожнага гэтае імгненне стане адным з галоўных успамінаў дзяцінства.