Дзінара Алімбекава з кветкавай цырымоніі пачынае алімпійскі сезон

27 ноября 2021

Доўгачаканы сезон па біятлоне сёння стартаваў у шведскім Эстэрсундзе, дзе па традыцыі праходзіць першы этап Кубка свету. Наша Дзінара Алімбекава з кветкавай цырымоніі пачынае алімпійскі сезон, спыніўшыся ўсяго за крок ад п'едэстала. Лепшая маладая біятланістка планеты леташняга Кубка свету паказала адну з лепшых хуткасцяў на дыстанцыі ў індывідуальнай гонцы і дапусціла на чатырох агнявых рубяжах толькі два промахі.

Заўтра каналы Белтэлерадыёкампаніі працягнуць паказваць сезон Кубка свету ў поўным аб'ёме. На "Беларусь 2" у 12:50 жаночы спрынт. У 15:35 - эфір мужчынскага спрынту на "Беларусь 5".