Біятлон. Этап Кубка свету ў Францыі

22 декабря 2019
На трэцім этапе Кубка свету па біятлоне, які прымае французскі курорт Ле Гран-Барнан, сёння дзень мас-стартаў. У 14:00 прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" мужчынскай гонкі, а ў 16:05 на дыстанцыю выйдуць жанчыны. Тут нашу краіну прадставіць Ірына Крыўко. У алімпійскай чэмпіёнкі Пхёнчхана 22-гі нумар на біпе. Нагадаем, Ірыне два дні запар атрымліваецца патрапіць у гонках у топ-10.