БГК імя Мяшкова згуляе сёння з "Вардарам"

3 ноября 2018

Другое на гэтым тыдні супрацьстаянне "Вардара" і БГК імя Мяшкова. Гэтым разам у Македоніі і ў рамках 6-га тура групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Нагадаем, у аўторак клубы сустракаліся ў Брэсце, куды "Вардар" прывёз не асноўны склад, у рамках SEHA-лігі. Пераканаўчую вікторыю 35:20 святкавалі гаспадары. У самым прэстыжным клубным турніры кантынента македонцы згуляюць асноўны. Прамая трансляцыя супрацьстаяння пачнецца ў 19:20 на тэлеканале "Беларусь 5".