БГК імя Мяшкова прайграе ў Лізе чэмпіёнаў

16 февраля 2020
БГК імя Мяшкова застаецца па-за зонай плэй-оф групы B гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Напярэдадні брастаўчане гулялі ў Францыі  і саступілі "Манпелье" 26:30. Больш за астатніх у складзе беларусаў закінуў левы вуглавы Андрэй Юрынок - 5 мячоў. За два туры да фінішу групавога этапу БГК ідзе сёмым. 22 лютага ў Брэст прыедзе "Кіль", а 29-га  шостая каманда - "Порту".