БГК імя Мяшкова датэрмінова прабіўся ў фінал чатырох гандбольнай SEHA-лігі

7 марта 2018

Гэта стала магчымым пасля таго, як "Заграб" перайграў "Гарэнне" з лікам 26:25. Такім чынам, славенцы страцілі шанцы на трапленне ў чацвёрку наймацнейшых. Тым часам брастаўчане сёння на выездзе згуляюць супраць македонскага "Металурга". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 19:25.