Без права на памылку

27 июня 2016

На чэмпіянаце Еўропы па футболе ў Францыі - час вырашальных матчаў. Напярэдадні гаспадары турніру з намаганнем зламалі Ірландыю. Французы ў чвэрцьфінале. У васьмёрку лепшых прабілася і каманда Германіі, якая ўзяла верх над Славакіяй. Бельгія расправілася з Венгрыяй, 4:0 і пуцёўку ў паўфінал аспрэчыць з Уэльсам.

Сёння адна восьмая фіналу завершыцца двума паядынкамі. У 19 гадзін - супер-матч Італія - Іспанія. У 22:00 англічане будуць змагацца з ісландцамі.