Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе 64 паядынкі чэмпіянату свету па футболе ў прамым эфіры

4 июня 2018

Большая частка з іх пройдзе на тэлеканале "Беларусь 5". Калі ж прыйдзе час вырашальных матчаў групавой стадыі і сустрэчы аднаго квартэта пачнуцца паралельна, у дапамогу тэлеканал "Беларусь 2". Нагадаем, чэмпіянат свету па футболе ў Расіі стартуе 14 чэрвеня і прадоўжыцца да 15 ліпеня.