Беларусы пачалі барацьбу за медалі чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы

7 марта 2014
Чацвёра беларусаў сёння пачнуць барацьбу за медалі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які стартаваў у Сопаце. Да двухдзённай барацьбы прыступяць сяміборка Яна Максімава і дзесяціборац Андрэй Краўчанка. Марына Арзамасава змагаецца за выхад у фінал у бегу на 800 метраў, а Ксенія Дзяцюк - у патройным скачку.

Прамая трансляцыя ранішняй сесіі ў гэтыя хвіліны ідзе на тэлеканале Беларусь 5.