Беларуска-кітайскі таварыскі матч па футболе прайшоў ў Мінску

29 ноября 2023

Зборныя каманды Асацыяцыі кітайскіх кампаній і Мінгарвыканкама сустрэліся на адным полі. Беларуска-кітайскі таварыскі матч па футболе прайшоў напярэдадні ў Мінску. У беларускай сталіцы на гэты момант будуюць адразу два знакавыя спартыўныя аб'екты за кошт бязвыплатнай тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР. Гэта Нацыянальны футбольны стадыён і басейн міжнароднага класса.

Таварыскі матч на полі сталічнага футбольнага манежа завяршыўся нічыёй - 1:1.