Беларуска-харвацкі дуэт выйшаў у чвэрцьфінал на турніры ў Дэлрэй-Біч

19 февраля 2015

Максім Мірны разам з харватам Іванам Додзігам выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Дэлрэй-Біч. У 1/8-й фіналу беларуска-харвацкі дуэт сустракаўся з палякам Марыушам Фірстэнбергам і мексіканцам Сант'яга Гансалесам і дамогся перамогі ў трох сэтах, 3:6, 7:5, 10:5.